Каардынацыйная рада заклікала Літву і Украіну памяняць Верамейчыка на беларускіх шпіёнаў

Каардынацыйная рада выступіла з заяваю па сітуацыі з Васілём Верамейчыкам, затрыманым у В'етнаме і дэпартаваным у Беларусь.

24.11.2024 / 11:13

Каардынацыйная рада звяртае ўвагу, што сітуацыя Васіля Верамейчыка патрабуе асаблівай увагі.

Пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года ў Беларусі і пагрозы арышту ён эмігрыраваў ва Украіну, дзе ўступіў у Полк Каліноўскага. У якасці намесніка камандзіра батальёна «Волат» ён удзельнічаў у баях на поўдні і ўсходзе Украіны, быў паранены ў Мікалаеўскай вобласці, узнагароджаны медалём за заслугі.

Таксама Васіль з’яўляецца сузаснавальнікам Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў. У 2024 годзе ён быў абраны ў Каардынацыйную раду Беларусі.

«Па падставах, якія мы лічым неабгрунтаванымі, у 2023 годзе дэпартамент міграцыі Літоўскай Рэспублікі забараніў Васілю Верамейчыку ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага саюза. Гэта вымусіла яго шукаць прытулак у патэйцыйна небяспечных краінах», — піша КР.

Каардынацыйная рада звяртаецца да міжнароднай супольнасці і праваабарончых арганізацый з заклікам прыкласці ўсе намаганні для абароны жыцця і правоў Васіля Верамейчыка.

Каардынацыйная рада заклікала:

— урады краінаў свету спыніць супрацоўніцтва з сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку прыпыніць дамовы аб экстрадыцыі і прававой дапамозе;

— перагледзець падыходы да прадастаўлення міжнароднай абароны і гуманітарнага ДНЖ беларусам у Літоўскай Рэспубліцы і распаўсюджаннай практыцы прызнання беларусаў «пагрозай для нацыянальнай бяспекі», акцэнтуючы ўвагу на індывідуальных абставінах кожнага выпадку;

– ініцыяваць перамовы з уладамі Беларусі аб магчымым абмене Васіля Верамейчыка на грамадзян Беларусі, асуджаных у Літве і Украіне за шпіянаж у інтарэсах Беларусі.

— урад Украіны прызнаць Васіля Верамейчыка ваеннапалонным і ўключыць ў абменны фонд. 

КР заяўляе аб недапушчальнасці экстрадыцыі палітычных актывістаў у Беларусь, дзе яны падвяргаюцца несправядліваму пераследу, і заклікае дэмакратычную супольнасць да скаардынаваных дзеянняў у мэтах абароны Васіля Верамейчыка і прадухілення новых такіх выпадкаў.

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Знаходжанне Верамейчыка на тэрыторыі краіны ўяўляла пагрозу нацыянальнай бяспецы

Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Nashaniva.com