Кандыдатам ад «ПіС» на прэзідэнцкіх выбарах Польшчы будзе гісторык і былы баксёр

Кандыдатам ад партыі «Права і справядлівасць» на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы ў наступным годзе будзе Караль Наўроцкі.

24.11.2024 / 20:42

Караль Наўроцкі. Скрын відэа Telewizja Republika

Пра гэта паведаміла партыя.

Наўроцкі — гісторык і грамадскі дзеяч, з 2021 года ўзначальвае Інстытут нацыянальнай памяці. Наўроцкі таксама былы баксёр.

Некалькі месяцаў таму ён быў уключаны ў спіс тых, каго вышуквае Расія ў сувязі з ліквідацыяй помнікаў у памяць аб прысутнасці Чырвонай Арміі на тэрыторыі Польшчы.

Раней паведамлялася, што ад кіроўная кааліцыя ў Польшчы пойдзе мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Nashaniva.com