У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам
Расійскі самалёт авіякампаніі «Азімут» прыляцеў з Сочы ў Анталью. На борце быў 91 чалавек — 87 пасажыраў і 4 члены экіпажу.
24.11.2024 / 23:13
Самалёт загарэўся ў Антальі пасля пасадкі. Скрын відэа Mash
У самалёта Sukhoi Superjet 100, верагодна, загарэўся рухавік, піша турэцкае выданне HavaSosyalMedya. Агонь хутка патушылі.
Папярэдне, ніхто не пацярпеў. Людзі спусціліся па надзіманым трапе. Некаторыя выходзілі з чамаданамі і іншымі рэчамі.
Пасадка была складанай з-за метэаралагічных умоў — у Антальі цяпер моцны снегапад.
Як піша канал Mash, пілот мог ударыцца левым крылом аб узлётную паласу пры пасадцы. Папярэдне, гэта магло стаць прычынай пажару.
Пасажыры кажуць, што адчулі жорсткі ўдар пры прызямленні. Пасля гэтага пачаўся разліў паліва. Экіпаж аператыўна разгарнуў выратавальныя трапы і эвакуіраваў усіх людзей.
SSJ 100 вылучаецца сваёй праблемнасці, аварыі здараюцца з імі часта.
У маі 2019 года «Суперджэт» у маскоўскім Шарамеццеве таксама загарэўся пасля пашкоджання паліўных бакаў у выніку некалькіх моцных удараў аб зямлю. Тады загінуў 41 пасажыр.