Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне

Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — «тэхнічнае пытанне». Пра гэта паведаміў кіраўнік Нацыянальнага цэнтра крызіснага кіравання Вілмантас Віткаўскас тэлеканалу LRT. 

25.11.2024 / 10:19

Фота: Delfi.lt

Вілмантас Віткаўскас дадаў, што дакладную прычыну вызначаць эксперты.

Таксама ён удакладніў, што самалёт упаў не на дом, як паведамлялася раней, а побач з ім. Пасля падзення ўспыхнуў пажар, з дома эвакуявалі 12 чалавек. 

«Дзякуючы шчасліваму збегу абставінаў, нам удалося пазбегнуць тут ахвяр», — сказаў ён. 

Крушэнне самалёта адбылося раніцай 25 лістапада. Вядома, што ён належыць авіякампаніі SWIFT Air. Самалёт быў арандаваны DHL і ляцеў з Ляйпцыга.

На борце знаходзіліся чатыры чалавекі — два пілоты і два работнікі кампаніі. Адзін з пілотаў загінуў.

У Вільні грузавы самалёт упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя

Nashaniva.com