Мінчукі знайшлі ў лесе 50 еўра і нажылі сабе праблем

Яны аднеслі купюру ў банк, але касір нешта западозрыла.

25.11.2024 / 12:39

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Двое мужчын знайшлі ў траве ляесу купюру ў 50 еўра і вельмі абрадаваліся гэтаму. Яны вырашылі абмяняць яе на рублі і прынеслі купюру ў банк.

Аднак работнік банка западозрыў, што банкнота н сапраўдная, і звярнуўся ў міліцыю. Экспертыза пацвердзіла падазрэнне, паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Як паказала экспертыза, купюра была раздрукавана на прынтары, і яна не змяшчала некаторыя элементы, характэрныя для сапраўдных грошай, у тым ліку серыйныя нумары, год выпуску і іншыя маркіроўкі.

Купюру ў мужчын забралі, а ў дачыненні да іх распачалі крымінальную справу.

Nashaniva.com