Германія пачала расследаванне крушэння самалёта DHL у Літве
Нямецкія ведамствы «знаходзяцца ў цесным кантакце з адпаведнымі органамі ўнутры краіны і за мяжой», паведаміў прадстаўнік аднаго з ведамстваў бяспекі ФРГ.
25.11.2024 / 13:54
Супрацоўнікі МНС Літвы і паліцыянты стаяць каля месца, дзе грузавы самалёт DHL упаў недалёка ад аэрапорта, 25 лістапада 2024 г. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis
Сваё расследаванне праводзіць і Кампанія DHL, паведаміў прадстаўнік яе даччынай фірмы ў Літве агенцтву Reuters. У DHL кажуць, што ў канцэрна няма інфармацыі аб якіх-небудзь падазроных пасылках на борце самалёта, які разбіўся, піша Deutsche Welle.
У самалёце знаходзіліся двое грамадзян Іспаніі, адзін з іх загінуў.
Яшчэ адзін грамадзянін Германіі і грамадзянін Літвы атрымалі раненні.
У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя
Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне
Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні