«Новая эра супрацоўнiцтва». У Ісламабадзе да візіту Лукашэнкі з'явіліся білборды на беларускай мове ФОТАФАКТ

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў з афіцыйным візітам у Пакістан. Яго сустракалі плакаты з надпісамі на англійскай і беларускай мовах.

25.11.2024 / 16:06

Фота: БелТА

У Ісламабадзе да візіту Лукашэнкі вывесілі яго партрэт разам з партрэтамі прэзідэнта Пакістана Асіфа Алі Зардары і прэм'ера Шахбаза Шарыфа.

Акрамя таго, у горадзе з'явіліся білборды з надпісамі на англійскай і беларускай мовах: «Узаемная павага, давер i партнёрства», «Будуем масты для квітнеючай будучыні», «Партнёры ў прагрэсе i росквіце», «Новая эра супрацоўніцтва».

Дарэчы, перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістане забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі і затрымалі тысячы чалавек. Візіт Лукашэнкі быў выкарыстаны пакістанскімі ўладамі ў якасці адной з прычын для масавых арыштаў і ўвядзення беспрэцэдэнтных захадаў па абароне сталіцы.

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ

Рыжанкоў і Лаўроў падпісалі ў Брэсце дэкларацыю аб супрацьдзеянні санкцыям

Лукашэнка кажа пра «Глабальную большасць». Падлічылі, колькі краін у ААН галасуюць аднолькава з Беларуссю

Nashaniva.com