У Брэсце ўраджэнца Украіны пачалі судзіць за «здраду дзяржаве»
У Брэсцкім абласным судзе 26 лістапада распачаўся суд над 55-гадовым Мікалаем Клокам.
26.11.2024 / 11:04
Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «прычыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу» (ч. 2 арт. 216 КК). Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Працэс будзе весці Андрэй Лешчанка, піша «Вясна».
Сутнасць абвінавачвання супраць Мікалая невядомая.
Мужчына працаваў на пасадзе намесніка дырэктара прадпрыемства па вытворчасці кандытарскіх вырабаў ПГУП «Універсал-люкс». Вядома, што Мікалай нарадзіўся ва Украіне, але мае беларускае грамадзянства.