Акаўнт у X літоўскага пасла прызналі «экстрэмісцкім»

Міністэрства інфармацыі дадало ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» акаўнт у сацсетцы X (былы твітар) пасла па асаблівых даручэннях МЗС Літвы Асты Андрыяўскене.

26.11.2024 / 11:17

Рашэнне аб прызнанні яго «экстрэмісцкім» прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска 21 лістапада.

Nashaniva.com