Новая сенсацыя ў Нацыянальным мастацкім музеі: пад адной з карцін знайшлі партрэт караля Рэчы Паспалітай

Знайсці партрэт атрымалася дзякуючы спектраскапічнаму аналізу, які разам правялі беларускія і французскія навукоўцы.

26.11.2024 / 13:02

«Партрэт юнака ў шыракаполым капелюшы з пяром» невядомага аўтара захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пад інвентарным нумарам КП-1430. 

У апублікаваным у часопісе Spectrochimica Acta Part A даследаванні паведамляецца, што пад карцінай быў выяўлены яшчэ адзін партрэт. Мастацтвазнаўчае даследаванне дазваляе меркаваць, што гэта кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV Ваза.

Партрэт быў створаны ў першай палове XVII ст., а затым стаў асновай для новай карціны, якая магла быць створана ў сярэдзіне XVII ст.

У гэтым месяцы таксама стала вядома, што пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну. 79 гадоў кветкавы нацюрморт хаваўся пад пластом карычневай фарбы на іншым палатне.

Nashaniva.com