Іспанскі клуб зацікавіўся беларускім галкіперам

Галкіпер мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі Фёдар Лапавухаў цікавы «Вальядаліду», які выступае ў іспанскім вышэйшым дывізіёне.

26.11.2024 / 16:06

Як напісаў расійскі спецыяліст Анар Ібрагімаў, іспанцы прапануюць за Фёдара 200 тысяч даляраў, калі як «Дынама» хоча не менш за 500 тысяч.

У гэтым сезоне вышэйшай лігі Лапавухаў правёў за «Дынама» 27 матчаў, у якіх прапусціў 17 мячоў і 19 разоў пакідаў сваю браму «сухой».

«Вальядалід» у сезоне 2023-2024 вярнуўся ў Ла Лігу (вышэйшы дывізіён), але сёлета ідзе на апошнім месцы ў турнірнай табліцы. Клубам валодае знакаміты бразільскі форвард канца 1990-х — пачатку 2000-х Раналду («Зубасцік»).

Мінскае «Дынама» стала дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі па футболе

Трэнеру брэсцкага «Дынама» стала кепска пасля перамогі над БАТЭ — яму тэрмінова зрабілі аперацыю на сэрцы

Фанаты распавялі, як змаглі арганізаваць перфоманс на матчы ў Варшаве і як змагаліся з п'янымі правакатарамі

Nashaniva.com