Андрэй Пачобут застаецца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі

абноўлена

Журналіст-палітвязень Андрэй Пачобут працягвае знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ) Наваполацкай калоніі. Інфармацыя пра тое, што яго вярнулі ў атрад, не адпавядае рэчаіснасці.

26.11.2024 / 16:59

Падчас акцыі салідарнасці з Пачобутам у Беластоку. Фота: радыё «Рацыя»

Пачобуту даходзяць лісты ад блізкіх, часам да Андрэя дапускаюць адваката.

Пра гэта стала вядома на апошняй акцыі салідарнасці з Пачобутам у Беластоку, піша праваабарончы тэлеграм-канал «Право имеют».

Андрэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года, 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін ён адбывае ў наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск. Інфармацыі пра яго вельмі мала, але было вядома, што апошнім часам ён утрымліваўся ў ПКТ.

Лукша расказаў, як сустрэўся ў адной камеры з Пачобутам. І перадгісторыю іх даўняга канфлікту

Анжаліка Борыс: Пачобут пагадзіўся на выезд з Беларусі яшчэ ў красавіку

Шрайбман паразважаў, ці пойдзе Лукашэнка на выбары і чаму ён загаварыў пра Пачобута

Лукашэнка заявіў, што Пачобут нібыта сам не хоча ехаць у Польшчу

Nashaniva.com