У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў
Падчас прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця Следчага камітэта Леанід Мельнік расказаў пра статыстыку ашуканстваў у 2024 годзе.
27.11.2024 / 12:37
«За 9 месяцаў 2024 года такія ашуканствы складаюць больш за 55%, то-бок большую палову злачынстваў.
Ёсць дзве асноўныя формы абману: пад выглядам продажу тавару, паслуг (40%) і пад рознымі падставамі падчас званкоў ці пад выглядам супрацоўнікаў банкаўскіх устаноў і праваахоўных органаў (21%).
Пры гэтым 35% усіх кібермахлярстваў было здзейснена з выкарыстаннем Instagram пад выглядам продажу тавараў.
Праз месенджар Viber здзейснена больш за 14%. Telegram выкарыстоўваўся ў 26% здзейсненых злачынстваў, WhatsApp — 7%.
Таксама Леанід Мельнік расказаў пра новыя метады махлярства.
«Сярод новых форм пераважаюць інвестыцыі ў розныя фінансавыя піраміды. Прапануецца інвеставаць у крыптавалюту з выкарыстаннем розных рашэнняў у выглядзе аўтаматызаванага праграмнага забеспячэння, якое будзе замест інвестара ажыццяўляць здзелкі з токенамі», — расказаў ён.