Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў

У Мінску на продаж выставілі дом з уласным басейнам, прыгожымі калонамі, каванымі лесвіцамі. Знаходзіцца ён зусім не ў Драздах і нават не на Цнянцы, а ў Курасоўшчыне, на вуліцы Брэсцкай, піша Onliner.by.

27.11.2024 / 15:44

Будынак пабудавалі яшчэ ў 2007 годзе. Падмурак зроблены з жалезабетонных блокаў, сцены — з газасілікату, дах пакрыты металадахоўкай. Плошча ля катэджа вельмі нават салідная — 432 «квадраты». Вышыня столяў — 3 метры.

Дом трохузроўневы, з некалькімі прасторнымі балконамі. На цокальным паверсе можна знайсці басейн з падагрэвам і ўласным выхадам на вуліцу, сауну, пакой адпачынку, санвузел і некалькі гаспадарчых памяшканняў. Таксама тут размяшчаецца гараж на два машынамесцы.

На першым паверсе знаходзіцца гардэробная зона, вялікая гасцёўня памерам з тройку ў панэльцы (яе плошча — 64 кв.м), сталовая, у якой можна пасадзіць больш за 10 чалавек, кухня, гасцёўня і ванная.

На другім узроўні схаваліся гаспадарская спальня, яшчэ адна гардэробная, санвузел з джакузі і два памяшканні, якія можна пераабсталяваць пад дзіцячыя, кабінет і т. д.

Інтэр'ер сучасным назваць нельга. Але затое ён выдатна адлюстроўвае дух часу, у якім быў пабудаваны. Аздабленне і мэбля выглядаюць якасна, таму, калі вам не так важны дызайн і трэнды, вы можаце разгледзець гэты варыянт. Ну, або зрабіць рамонт на свой густ.

У катэджы ёсць усе неабходныя камунікацыі:

Сам участак займае 5,5 соткі. На заднім двары ўладальнік уладкаваў невялікі аазіс з траўнікам, альпійскай горкай, арэлямі і невялікім стаўком з прэснай вадой (там нават жыве алігатар, праўда, несапраўдны). Па перыметры дома высаджаны туі і елкі.

За ўсё гэта багацце ўласнік просіць $379 000 па курсе.

Nashaniva.com