На Віцебшчыне адбыліся два ДТЗ са смяротным вынікам

У Віцебскай вобласці ўвечары 27 лістапада адбыліся два ДТЗ са смяротным вынікам, паведаміла МУС.

27.11.2024 / 23:57

Фота: МУС

Першая аварыя здарылася на 179-м кіламетры трасы М-8 «Віцебск — Гомель — мяжа Украіны» ў Аршанскім раёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль Opel выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з Volkswagen. Загінуў кіроўца апошняга — 51-гадовы мужчына. Кіроўцу Opel, 40-гадовую жанчыну, і 23-гадовага пасажыра Volkswagen адвезлі ў бальніцу, яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Фота: МУС

Амаль адначасова з гэтым у Віцебскім раёне каля вёскі Калінава адбылася яшчэ адна смяротная аварыя. Пазадарожнік Nissan, за рулём якога быў 64-гадовы мужчына, занесла на «сустрэчку», а там у аўтамабіль урэзаўся грузавік Volvo. Загінула пасажырка легкавіка — 61-гадовая пенсіянерка.

Nashaniva.com