У Баранавічах на дзевяцігадовым хлопчыку загарэлася адзенне

Няшчасце здарылася 27 лістапада на вуліцы Каўпеніцкай.

28.11.2024 / 07:29

Двое непаўналетніх дзяцей былі ў доме адны. З-за свавольства з агнём адзін з іх атрымаў апёкі, бо на ім загарэлася адзенне.

Пацярпелы 9-гадовы хлопчык шпіталізаваны ў бальніцу, а потым яго перавялі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.

Стан цяжкі і стабільны.

Nashaniva.com