«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі
Расія даб'ецца таго, каб ЗША «задрыжалі і атарапелі» ад наступстваў, якімі «пагражае іх уцягнутасць ва ўкраінскі канфлікт», заявіў РИА Новости намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў.
28.11.2024 / 13:45
Фота: mod_russia / Telegram
«Амерыканскія планіроўшчыкі, амерыканскія палітыкі з неверагоднай лёгкасцю разважаюць аб геаграфіі прымянення іх сродкаў, аб далёкасці прымянення іх сродкаў. Яны павінны разумець, гэтыя самыя планіроўшчыкі, што тым самым яны пацвярджаюць факт таго, што ЗША сталі ўжо, называючы рэчы сваімі імёнамі, бокам дадзенага канфлікту», — сказаў расійскі дыпламат.
Яшчэ нейкі час таму, адзначыў Рабкоў, дадзеная сітуацыя выклікала б дрыжыкі і торап у Вашынгтоне.
«Цяпер гэтага не адбываецца. Але мы даможамся таго, каб дрыжыкі і торап іх ахапілі. Усё ж іх трэба прыводзіць да прытомнасці, і тое, што цяпер робіцца з нашага боку, нацэлена роўна на гэта», — заявіў ён.
У мінулы чацвер Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам да расейцаў. Ён заявіў, што Масква ў адказ на ўдары УСУ па аб'ектах у Курскай і Бранскай абласцях амерыканскімі і брытанскімі дальнабойнымі ракетамі ATACMS і Storm Shadow выпрабавала адну з найноўшых ракетных сістэм сярэдняй далёкасці «Арэшнік».
Расіяне нанеслі ўдар балістычнай ракетай у бяз'ядзерным абсталяванні па Дняпры.
Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі
СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»
Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»
Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет, якую яна запусціла па Дняпры
Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»
Балістычная ракета, запушчаная сёння Расіяй па Украіне, была не такой, як зразу падавалася