Расійскія ваенкары пішуць пра «крах абароны» расійска-сірыйскіх сілаў пад Алепа. Асад спешна вылецеў у Маскву

Сірыйскія паўстанцкія сілы вядуць паспяховае наступленне на ўрадавыя войскі ў заходняй частцы правінцыі Алепа, паведамляюць міжнародныя СМІ і незалежныя сірыйскія каналы. Расійскія Z-каналы заяўляюць пра абрынанне абароны войскаў кааліцыі Расіі і Сірыі. Што вядома?

28.11.2024 / 19:58

Мапа кірункаў удару сірыйскіх паўстанцаў у кірунку Алепа. Крыніца: блізкі да расійскага Мінабароны канал «Рыбарь»

У наступленні ўдзельнічае ісламісцкая групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам» (ХТШ) і «Свабодная сірыйская армія» (ССА). Гэтая апошняя раней карысталася дапамогай ЗША і Турцыі.

Расійскі тэлеграм-канал «Рыбарь» піша, што ў добра скаардынаваным наступе ўдзельнічаюць таксама ўйгурскія падраздзяленні з «Ісламскай партыі Туркестана», узбекскія фарміраванні ды іншыя групы.

Паводле заяваў паўстанцаў і некаторых крыніц, цягам 27 лістапада:

Іншы расійскі Z-канал, Alex Parker Returns, блізкі да Узброеных сіл Расіі, заявіў, што ў Алепа абрынулася абарона войскаў кааліцыі Расіі і Сірыі. «Апалчэнне вядзе паспяховае наступленне і ўжо знаходзіцца за 7 км ад горада». 

Па словах «Рыбаря», паўстанцы ўжываюць тактыку «набегу», прасоўваючыся ўздоўж асноўных дарог без спроб замацавацца на новых пазіцыях. Гэта дазваляе захопліваць значныя рэсурсы, у тым ліку ўзбраенне і тэхніку, пакінутыя пры адступленні ўрадавымі войскамі.

Іншы Z-канал «Глобалистика» спрабуе разабрацца з прычынамі такога поспеху паўстанцаў. Сярод іх называе:

Далей «Глобалистика» разважае пра магчымыя наступствы. Калі наступ не ўдасца спыніць, баевікі могуць акружыць заходнія ўскраіны Алепа і адрэзаць забеспячэнне горада — мяркуе канал. Гэта стане сур’ёзным ударам для сірыйскай арміі, а таксама аслабіць расійскі ўплыў у рэгіёне.

Нямецкі аналітык Юліян Рэпке на канале BILD лічыць, што галоўнай прычынай наступлення паўстанцаў стала перакідванне расійскіх войскаў, уключаючы авіяцыю, ва Украіну. Гэта пазбавіла сілы Башара Асада магчымасці кантраляваць паветраную прастору над Алепа і Ідлібам, што раней дазволіла ім разграміць паўстанцаў у 2016—2020 гадах.

Сярод іншых прычын Рэпке называе развал ПВК «Вагнер» пасля забойства Яўгена Прыгожына і перакідванне большасці наймітаў у Афрыку, дзе Масква мае амбітныя планы на Малі і Нігер, а таксама аслабленне «Хезбалы», якая раней падтрымлівала сірыйскі ўрад, у выніку ізраільскай пэйджарнай атакі і далейшага наступу, гібель камандзіра КВІР (Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі) у Алепа, які каардынаваў абарону горада, а таксама выкарыстанне паўстанцамі тактыкі, якую распрацавалі ўкраінцы ў час контрнаступу 2022 года.

28 лістапада стала вядома, што прэзідэнт Сірыі Башар Асад спешна вылецеў у Маскву для сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, якая можа адбыцца сёння ўвечары ці ўначы.

Сірыйскія паўстанцы перайшлі ў наступ пад Алепа, сярод загінулых могуць быць вагнераўцы

Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў

Міхась Чэсны