У ДТЗ у Талачынскім раёне загінулі два чалавекі
Няшчасце здарылася сёння а 9-й раніцы на 503-м км дарогі М-1, паведамляе прэс-служба МУС.
29.11.2024 / 11:31
54-гадовы кіроўца Volkswagen заснуў за рулём і сутыкнуўся з паўпрычэпам аўтапоезда з цягачом Mercedes.
Два пасажыры легкавіка — 44-гадовая жанчына і яе 21-гадовы сын — загінулі.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група.