У Рэчыцы грамадзянцы Грузіі пагражаюць дэпартацыяй — за тое, што «ўважліва сачыла і рэпосціла навіны ў 2020-м»
Цыра Прыйма замужам за беларусам, у іх двое дзяцей. Цяпер сям'ю могуць падзяліць, піша «Флагшток».
29.11.2024 / 13:32
Цыра Прыйма з мужам Васілём. Фота з сацсетак
Грамадзянка Грузіі Цыра Прыйма жыве ў Рэчыцы ўжо 10 гадоў. Пра яе не раз пісалі мясцовыя дзяржаўныя выданні і сайт райвыканкама: жанчына часта прадстаўляла горад на розных спаборніцтвах па бегу.
27 лістапада Цыру судзілі за рэпосты «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Рашэнне суда застаецца невядомым, але як мінімум на наступны дзень жанчына была на свабодзе і абнаўляла свой інстаграм.
Неафіцыйны тэлеграм-канал рэчыцкай міліцыі цяпер пагражае жанчыне дэпартацыяй за тое, што яна «ў 2020 годзе ўважліва сачыла» за інфармацыйнымі рэсурсамі, якія потым абвясцілі «экстрэмісцкімі», і рабіла рэпосты.
Цікава, што ў той самы дзень за рэпосты судзілі і Васіля Прыйму — відавочна, мужа Цыры. Канал сілавікоў піша, што «курортны раман з беларускам бізнэсоўцаў перарастаў у шлюб», які прывёў уражэнку Батумі ў Рэчыцу.
Супругі выхоўваюць двое дзяцей, але цяпер сям'ю могуць падзяліць. Заканадаўства дазваляе дэпартаваць замежнікаў, якія атрымалі адміністрацыйнае пакаранне.