Ініцыятыву Сяргея Бульбы высяляюць з памяшкання ў цэнтры Варшавы

Ініцыятыву Сяргея Бульбы «Робім разам» высяляюць з памяшкання ў Варшаве па адрасе Plac Konstytucji 6, піша Reform.news, якому пра гэта стала вядома ад Дэпартамента кіравання нерухомасцю варшаўскага раёна «Сьрудмесце»

29.11.2024 / 17:44

Сяргей Бульба. Фота з сацсетак

Дамова на арэнду паміж арганізацыяй, якую ўзначальвае Сяргей Бульба, і гарадскімі ўладамі скончылася ў канцы кастрычніка. Таму Таварыства «Białoruski Młodzieżowy Hub» («Беларускі моладзевы хаб») павінна пакінуць памяшканне на працягу месяца, г. зн. у канцы лістапада. Калі ж цяперашнія арандатары адмовяцца гэта зрабіць, то іх будуць высяляць праз суд, і працэс можа заняць працяглы час.

Reform.news паспрабаваў узяць каментар у Сяргея Бульбы, чаму, ведаючы пра скасаванне дамовы, ён некалькі тыдняў таму абвясціў збор сродкаў на аплату арэнды і камунальных плацяжоў. Але той у каментарах адмовіў, прытым у грубай форме.

Фантазія Бульбы: Ціханоўская не рупіцца за вызваленне Бяляцкага, бо з яго будуць вырошчваць новага лідара апазіцыі

«Паспалітае рушэнне» ўзначаліў колішні заснавальнік «Белага легіёну»

Памятаеце вайну з Беларускім моладзевым хабам у Варшаве? Даведаліся, што там адбываецца цяпер

Праект Сяргея Чыслава (Бульбы) прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Белы легіён» заявіў, што цяпер не мае дачынення да дзейнасці Сяргея Бульбы

Nashaniva.com