Стала вядома, за колькі прадалі банк БТА Беларусь

Прэзідэнт казахстанскага холдынгу Fincraft Group Кенес Ракішаў прадаў беларускі БТА Банк за 230 млн тэнге (амаль $445 тысяч).

30.11.2024 / 10:02

Здзелку закрылі ў чэрвені 2024 года — тады група і пазбавілася ад сваёй долі ў 99,93% на карысць SNRG Capital Eurasia, піша Minfin.by.

Пасля продажу ЗАТ «БТА Банк» было перайменавана ў ЗАТ «Неа Банк Азія».

ТАА «SNRG Capital Eurasia» належыць казахстанскаму прадпрымальніку Султану Марэнаву і ўваходзіць у групу яго кампаній SNRG Capital Pte Ltd (Сінгапур), якая кіруе партфелем прамых інвестыцый і працуе ў галіне лічбавага банкінгу, фінансавых і інфармацыйных тэхналогій, бізнес-кансалтынгу і кіравання праектамі.

Група кампаній, якую ўзначальвае Султанам Марэнавым, сёння працуе на рынках Паўднёва-Усходняй Азіі, уключаючы Сінгапур, Інданtзію, М'янму, В'етнам, Філіпіны, а таксама ў іншых краінах Еўразійскага рэгіёну.

Са студзеня 2024 года ўзначальвае раду дырэктараў ЗАТ «БТА Банк».

Nashaniva.com