Грузінскі прэм'ер абвінаваціў еўрапейскіх палітыкаў і «пятую калону» ў арганізацыі пратэстаў у Тбілісі
Аб гэтым Іраклій Кабахідзэ заявіў падчас тэрміновага брыфінгу. Паводле яго слоў, улады Грузіі не дазволяць у краіне «Нацмайдану».
30.11.2024 / 14:11
«Нас турбуе тое, што да сённяшняга дня мы не пачулі заклікаў ад якой-небудзь замежнай арганізацыі адносна мірнага выказвання пратэсту. <…> Мы заклікаем замежныя арганізацыі спыніць падтрымку гвалтоўных і беспадстаўных пратэстаў, якія распальваюць антыеўрапейскія настроі ў грузінскім грамадстве», — сказаў Кабахідзэ.
Таксама ён заявіў, што працэс еўраінтэграцыі Грузіі не быў замарожаны ці выключаны, а толькі зняты з парадку дня да 2028 года. Паводле яго слоў, улады пайшлі на гэты крок, каб пазбегнуць крокаў з боку ЕС.
28 лістапада Кабахідзэ абвясціў, што Грузія адмаўляецца ад любога абмеркавання з Еўрасаюзам пытання аб уступленні ў альянс да 2028 года. Пасля гэтага прэзідэнт Грузіі Саламе Зурабішвілі абвінаваціла ўрад у канстытуцыйным перавароце.
Грамадзяне краіны два дні запар выходзяць на пратэсныя акцыі.
Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі
У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты
У Тбілісі ў знак пратэсту прыпыніў працу рэстаран, папулярны ў лідараў «Грузінскай мары»
Польшча ўвяла «асаблівыя меры» для выдачы гуманітарных віз беларусам у Грузіі