Стрымера Crawly, які даставаў палякаў у касцюме гнома, дэпартавалі ва Украіну

І забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону на 10 гадоў.

30.11.2024 / 14:37

Уладзіслаў Алінічэнка, які кпіў з палякаў, знішчаў у Варшаве машыны і парушаў спакой у метро, дэпартаваны. У пятніцу ён быў затрыманы, а пасярод ночы быў высланы ва Украіну, піша Onet.pl.

Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.

@nashaniva Гнома Crawly адправілі дадому ва Украіну #crawly #блогер #беларускітыкток #беларускіцікток #мем #прикол #белорусывпольше #польша ♬ original sound - Ruth Tejeda✨

Сваю сітуацыю пракаментаваў сам украінец. Ён даў зразумець, што гэта толькі пачатак шуміхі вакол яго. «Яны робяць менавіта тое, што мне трэба», — напісаў ён у тэлеграме. 

Спрэчкі вакол Crawly нарасталі ўжо некалькі месяцаў. Спачатку бяскрыўдныя жарты і прытворствы гнома ў гандлёвых галерэях забаўлялі многіх, але праз некаторы час ён стаў усіх раздражняць.

Пасля гэтага ўкраінец пайшоў яшчэ далей. Апошнім часам ён ахвотна здзекаваўся з палякаў у сваіх сацыяльных сетках або арганізоўваў перадачы разам са сваімі прыхільнікамі, падчас якіх знішчаў аўтамабілі.

Зялёны гном, які ўрываўся ў крамы і надакучаў палякам, аказаўся зусім не з Беларусі. Вось хто ён

Nashaniva.com