Ва Узбекістане затрымалі вядомага расійскага журналіста Аляксея Піваварава і яго здымачную групу
Півавараў анансаваў відэа пра Узбекістан на сваім канале «Рэдакцыя».
01.12.2024 / 18:02
Аляксей Півавараў. Фота: Wikimedia Commons
Расійскага журналіста Аляксея Піваварава і здымачную групу яго праекта «Рэдакцыя» затрымалі ва узбекістанскім Нукусе.
Уся каманда «Рэдакцыі» знаходзіцца ў аддзяленні ўнутраных спраў. Разам з Піваваравым і ягонай камандай таксама затрымалі ўзбекскую журналістку Ферыдэ Махсетаву, піша Hook.
Тэлефоны ў затрыманых «на размову» адбіраць не сталі, аднак сілавікі патрабуюць іх на праверку. Паводле звестак СМІ, Піваварава трымаюць у асобным кабінеце.
Следчы адмаўляецца паказваць заяву і наогул адказваць на пытанні. Сілавыя органы і пракуратура не адказваюць на званкі журналістаў.
У праекта Піваварава «Рэдакцыя» на ютубе 4,36 млн падпісчыкаў. У 2022 годзе экс-журналіст НТВ быў прызнаны замежным агентам у Расіі. Сёлета ён быў вымушаны звольніць частку каманды праз закон, які забараняе размяшчаць рэкламу ў замежных агентаў. Тым не менш «Рэдакцыя» працягвае працу.