У спа-зоне аквапарка «Лебядзіны» здарыўся пажар

Каля 100 чалавекам прыйшлося пакінуць лазню.

01.12.2024 / 18:16

Аквапарк «Лебядзіны». Скрын відэа МНС

У нядзелю загарэлася спа-зона ў аквапарку «Лебядзіны» ў Мінску, паведамляе МНС.

Калі прыбылі супрацоўнікі МНС, высветлілася, што адбылося тленне абшыўкі ў парыльным аддзяленні лазні на першым паверсе. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў каля ста чалавек самастойна пакінулі спа-зону, а тленне патушыў персанал аб'екта.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

Nashaniva.com