Прэм'ер Галоўчанка расказаў пра сваю любімую страву з бульбы

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка расказаў, што шмат бульбы ён не есць. На зіму купіў пакуль адзін мех.

01.12.2024 / 23:39

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Скрын відэа «Беларусь 1»

«Мы ў сям'і шмат не ямо бульбы. Прэзідэнт неяк сказаў, што не трэба на ноч есці бульбу. Таму мы прытрымліваемся гэтай парады і шмат не ямо. Мяшок скончыцца — купім яшчэ. Бульбы ў нас дастаткова», — расказаў ён на тэлеканале «Беларусь 1».

Прэм'ер назваў сваю любімую страву з бульбы. Гэта бульбяная бабка — прыгатаваная ў чыгунку ў печы са смажанай цыбуляй і грудзінкай.

«Часта не магу сабе гэта дазволіць, але слабасць да стравы адчуваю», − падзяліўся Галоўчанка.

Nashaniva.com