Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі

Прыхільнікаў апазіцыі спачатку адціснулі ад парламента, а пад раніцу выціснулі з часткі цэнтра горада, якую яны займалі ўсю ноч.

02.12.2024 / 07:55

Фота: Zurab Tsertsvadze / AP

Паліцыя разагнала ўдзельнікаў мітынгу апазіцыі, які праходзіць з нядзелі ў цэнтры Тбілісі. Некаторыя ўдзельнікі пратэснай акцыі былі затрыманыя.

Мітынг праходзіў у цэнтры сталіцы. Яго ўдзельнікі перыядычна выкарыстоўвалі піратэхніку супраць спецназу, а таксама кідалі камяні і бутэлькі.

Прыхільнікаў апазіцыі спачатку адціснулі ад парламента, а пад раніцу выціснулі з часткі цэнтра горада, якую яны займалі ўсю ноч.

Для разгонаў сілавікі выкарыстоўвалі спецтэхніку, уключаючы вадамёты, а таксама слёзацечны газ.

Штодзённыя акцыі пратэсту ўспыхнулі ў Тбілісі з чацвярга, пасля таго як прэм'ер Іраклій Кабахідзэ заявіў, што Грузія адмаўляецца ад еўраінтэграцыі.

У Грузіі пратэсты ідуць чацвёрты дзень. Апазіцыя патрабуе эфіру на ТБ

Прэм'ер Грузіі назваў затрыманых на пратэстах расіян і брытанца «інструктарамі, якія рыхтавалі радыкалаў»

Затрыманага на акцыі пратэсту ў Тбілісі беларуса ўтрымліваюць у СІЗА

Nashaniva.com