У беларусаў апошні шанц памяняць старыя рублі
Нацбанк пакуль яшчэ мяняе банкноты, якія выйшлі з абарачэння, на цяперашнія купюры, але часу засталося мала.
02.12.2024 / 13:47
Праца кас Нацбанка па абмене банкнот узору 2000 года на дзейныя банкноты і манеты прадоўжана, паведамляе рэгулятар.
Пачынаючы з 2 снежня і заканчваючы 30 снежня 2024 года касы Нацбанка ў Мінску на вул. Талстога, 6 будуць працаваць даўжэй: з 8:30 да 19:00.
Раней рэжым працы быў: панядзелак — чацвер з 8:30 да 15:30; пятніца — з 8:30 да 14:30. Для ўсіх астатніх аперацый ён застаецца такім жа, і толькі для абмену старых купюр час працягнулі.
Дэнамінацыя беларускага рубля прайшла ў Беларусі ў 2016 годзе, і старыя банкноты памянялі на новыя. Таксама былі ўведзены манеты.
Першапачаткова старыя грошы можна было абмяняць на новыя па 31 снежня 2021 года, а потым тэрмін працягнулі па 31 снежня 2024 года.