За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

У Мінскім гарадскім судзе 19 снежня пачнуць разглядаць справу супраць 35-гадовага Аляксандра Кудрэвіча.

02.12.2024 / 14:05

Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца). Справу будзе разглядаць Любоў Сімахіна, піша «Вясна».

Верагодна, ён працаваў у Дэпартаменце крымінальнай разведкі, які падаў супраць Аляксандра пазоў за прычыненне маёмаснай шкоды.

Аляксандра затрымалі, верагодна, у студзені. Паводле інфармацыі ў ягоных сацсетках, мужчына жанаты, у 2014 годзе скончыў БДУІР.

Nashaniva.com