Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры

У салоне таксі ў Мінску заўважылі шыльду, якая папярэджвае, што вядзецца відэаназіранне. Такое патрабаванне рэестра аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярным злучэнні, без якога працаваць нельга, растлумачыў Smartpress.by таксіст.

02.12.2024 / 15:18

Фота: smartpress.by

Вадзіцель запэўніваў, што опцыя ўведзеная для бяспекі кіроўцаў і пасажыраў. Запісы камер захоўваюцца год. 

Аднак кіроўца не распавёў, дзе менавіта знаходзіцца камера. Выявіць яе пры візуальным аглядзе салона не ўдалося.

З 1 лістапада ў Беларусі змяніліся ўмовы працы сэрвісаў таксі. Усе кіроўцы і машыны павінны быць зарэгістраваныя ў рэестры аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярным злучэнні. Без гэтага працаваць нельга.

У Мінтрансе мяркуюць, што рэестр дапаможа «абмежаваць прысутнасць на рынку перавозак пасажыраў несумленных перавозчыкаў і дыспетчараў».

Па факце пасажыры атрымалі толькі павышаныя цэны на паездкі і павялічаны час чакання машыны.

Nashaniva.com