У Гомелі адкрылі беларускамоўны фаст-фуд

Там можна замовіць дранікі і блінцы.

02.12.2024 / 16:33

Новае кафэ ў Гомелі. Скрыншоты відэа ў тыктоку 

Кафэ з фаст-фудам «Ёсць. Хатняя кухня» адкрылася нядаўна ў Гомелі. 

«Сустрэнем з дабрынёй і любоўю, накормім сапраўднай беларускай кухняй», — абяцае кафэ.

У меню — дранікі, блінцы з розным начыннем, боршч і крэм-суп з грыбамі. Цэны такія: на дранікі (у залежнасці ад дадатку да іх) — ад 6.90 да 15.90 рубля, блінцы з розным начыннем — ад 4.90 да 10.90.

Знаходзіцца кафэ ў ГЦ «Мандарын Плаза» на 1-м паверсе.

Nashaniva.com