УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў
Дысцыплінарны камітэт УЕФА наклаў штраф на варшаўскую «Легію» за плакаты, вывешаныя фанатамі клуба на хатнім матчы з мінскім «Дынама» (4:0) у рамках Лігі канферэнцый.
03.12.2024 / 08:20
За «размяшчэнне на трыбунах паведамленняў, якія не адпавядаюць характару спартыўнага мерапрыемства», «Легіі» трэба будзе выплаціць 17,5 тысячы еўра, піша By.tribuna.com.
Матч футбольнай Лігі канферэнцый «Легія» — «Дынама» прайшоў 7 лістапада у Варшаве. На гульню прыйшло шмат беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, а таксама яны прынеслі шмат антылукашэнкаўскіх плакатаў.
З аналагічнымі плакатамі прыйшлі таксама фанаты «Легіі».
У Беларусі па афіцыйных тэлеканалах паядынак не паказвалі.
Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА