Першы энергаблок БелАЭС выведзены ў планава-папераджальны рамонт
Першы энергаблок БелАЭС з 3 снежня выведзены ў трэці планава-папераджальны рамонт.
03.12.2024 / 10:09
Паведамляецца, што акія працы праводзяцца штогод. Падчас планава-папераджальнага рамонту праводзіцца частковая перагрузка ядзернага паліва, а таксама тэхнічнае абслугоўванне абсталявання, яго дыягностыка, дэфектацыя і рамонт.
Гэтым разам у рэактары будзе перагружана каля 25% цеплавыдзяляльных зборак. Акрамя таго, правядуць кантроль стану асноўнага металу і зварных злучэнняў абсталявання і трубаправодаў.