Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду
Вінаватых у захопе ў кастрычніку 2023 года закладнікаў на Блізкім Усходзе чакае «жорсткая расплата», калі яны не будуць вызваленыя да 20 студзеня — дня інаўгурацыі новага прэзідэнта ЗША. Пра гэта Дональд Трамп заявіў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
03.12.2024 / 10:22
Дональд Трамп. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP
«Калі закладнікі не будуць вызваленыя да 20 студзеня 2025 года, калі я з гонарам уступлю на пасаду прэзідэнта Злучаных Штатаў, то ўсіх тых, хто здзейсніў гэтыя злачынствы супраць чалавецтва на Блізкім Усходзе, чакае жорсткая расплата», — напісаў ён.
Адказныя за ўтрыманне закладнікаў «пацерпяць мацней, чым хто-небудзь» за ўсю амерыканскую гісторыю, дадаў абраны прэзідэнт ЗША.
Па стане на кастрычнік 2024 года, 97 выкрадзеных ізраільцян па-ранейшаму заставаліся ў сектары Газа. Траціна з іх (33 чалавекі) лічацца загінулымі.