У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»

Мужчыну ставяць у віну прапаганду нацызму і ўдзел у масавым мерапрыемстве.

03.12.2024 / 13:31

Фота: сацсеткі

Дзмітрый Беляшоў займаецца дызайнам сайтаў і SEO, а таксама вядзе каналы ў розных сацсетках. Там ён актыўна выказваў сімпатыі Лукашэнкі, а таксама высмейваў яго праціўнікаў.

35-гадовы блогер часта наведваў розныя праўладныя мерапрыемствы, фатаграфаваўся з савецкім сцягам. Нядаўна ён зняў ролік пра тое, як ставіць подпіс за камуніста Сяргея Сыранкова і паралельна таўраваў «бчбшнікаў», піша «Віцебск, я гуляю».

У апісанні свайго ютуб-канала Беляшоў сцвярджае, што з'яўляецца «памагатым «крывавага рэжыму» Лукашэнкі і ганарыцца гэтым».

Справу Дзмітрыя разглядаюць у судзе Аршанскага раёна. Яго абвінавачваюць паводле двух адміністрацыйных артыкулаў: 

Nashaniva.com