Майстра «Гроднажылбуда» асудзілі на чатыры гады калоніі за каментары пра сілавікоў і ўдзел у пратэстах

Гродзенскі абласны суд у будынку суда Кастрычніцкага раёна Гродна 22 лістапада разглядзеў крымінальную справу супраць палітвязня Дзмітрыя Голуба.

03.12.2024 / 14:30

Фота: БелТА

Яго судзілі паводле трох крымінальных артыкулаў:

Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызначыў палітвязню чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, Дзмітрый з лістапада 2019 года па студзень 2024 года пакідаў каментары ў чатах Telegram і на YouTube-канале пра сілавікоў, журналістаў, прадстаўнікоў улады і Лукашэнку. Таксама яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе.

Фота: БелТА

На абвяшчэнне прысуду ў судовую залу прывялі студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Пасля студэнтам правялі лекцыю «на тэму экстрэмізму».

Nashaniva.com