У Гродзенскай вобласці створаць навучальны цэнтр для беларускіх і расійскіх вайскоўцаў
Яшчэ два такія цэнтры з'явяцца ў Расіі.
03.12.2024 / 17:02
Фота: Мінабароны Расіі
У Беларусі створаць цэнтр сумеснай падрыхтоўкі беларускіх і расійскіх вайскоўцаў.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Ляпешка расказаў, што цэнтр плануецца стварыць у Гродзенскай вобласці, піша «СБ».
«У Беларусі цэнтр плануецца размясціць у Гродзенскай вобласці, а ў Расіі — у Ніжагародскай і Калінінградскай абласцях. Гэтыя цэнтры прызначаныя для сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў Узброеных сіл дзвюх краін», — заявіў Ляпешка.
Паралельна кадры для дзвюх армій рыхтуюць у вайсковых ВНУ Беларусі і Расіі.
Таксама Ляпешка заявіў, што ВПС Беларусі і Расіі перыядычна сумесна патрулююць мяжу ў адказ на палёты амерыканскіх знішчальнікаў у Польшчы і краінах Балтыі.
Нагадаем, што паводле звестак маніторынгавых груп практычна кожную ноч у Беларусь залятаюць расійскія дроны-шахеды. Аднак афіцыйныя СМІ ў Беларусі пра гэта не паведамляюць.
У Беларусь прыбыла чарговая батарэя расійскіх ЗРК «Тор-М2»
У верасні 2025-га ў Беларусі пройдуць сумесныя вучэнні АДКБ
Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні пройдуць у верасні наступнага года