У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок

Прыбіральшчык аднаго з гатэляў Санкт-Пецярбурга скраў каштоўнасці ў жонкі тэнісіста, другой ракеткі Беларусі Ягора Герасімава. Пра гэта 3 снежня паведаміла крыніца «Ізвестій».

04.12.2024 / 10:14

Ягор Герасімаў

Прыбіральншчык сам прыйшоў у паліцыю з павіннай. Ён распавёў праваахоўнікам, што 30 лістапада ўвечары пайшоў прыбірацца ў нумары, выконваючы заданне супервайзера.

Праз некаторы час у пакой прыйшла жанчына, якая жыла ў ім, папрасіла мужчыну адкласці ўборку і вярнуцца праз паўгадзіны. Калі гэты час прайшоў, супрацоўнік гатэля вярнуўся ў нумар і выявіў у ванным пакоі выкарыстаныя сурвэткі, прыналежнасці для макіяжу і срэбны пярсцёнак.

Мужчына выкінуў сурвэткі, а пярсцёнак вырашыў пакласці ў шкатулку на шкляной паліцы над ракавінай. Там ён знайшоў залаты ланцужок з срэбным крыжыкам, срэбнай ладанкай і залатым кулонам, у які быў устаўлены зялёны каштоўны камень.

Прыбіральшчык паклаў упрыгожванні ў кішэню, выканаў сваю працу ў нумары, а потым спусціўся і з'ехаў дадому.

Мужчына заявіў, што на злачынства адважыўся праз цяжкае фінансавае становішча. Прыбіральнік цалкам прызнаў сваю віну. Шкода ад крадзяжу склала больш за 320 тыс. расійскіх рублёў (3200 даляраў).

Nashaniva.com