Паліцыя зноў разагнала акцыю пратэсту ў Тбілісі

Тысячы пратэстоўцаў сабраліся перад будынкам парламента ў цэнтры Тбілісі напярэдадні вечарам.

04.12.2024 / 10:42

Фота: Радыё Свабода

Паліцыя разагнала акцыю пратэсту супраць прыпынення еўраінтэграцыі — у шостую ноч запар, піша Радыё Свабода.

Тысячы пратэстоўцаў сабраліся перад будынкам парламента ў цэнтры Тбілісі напярэдадні вечарам.Удзельнікі акцыі запускалі феерверкі ў бок парламента-адзін трапіў на балкон. Напярэдадні ўлады Грузіі абмежавалі працу крамаў піратэхнікі — паведамляецца, што да спынення пратэстаў.

Паліцыя ўжыла супраць пратэстоўцаў вадамёты і слёзацечны газ. 

Пратэстоўцы адыходзілі, адстрэльваючыся феерверкамі. Адзін з іх трапіў у журналіста Paper Kartuli — прама ў каску.

Як і ў папярэднія ночы пратэстаў, удзельнікі акцыі дапамагалі адзін аднаму, функцыянаваў палявы шпіталь і пункты з ежай. Энтузіясты стварылі сайт для адсочвання перасоўванняў паліцыі і спецназу, на карту таксама нанеслі пункты меддапамогі.

Nashaniva.com