Жыхара Брэсцкай вобласці будуць судзіць за данаты, платную падпіску на «Люстэрка» і «распальванне варожасці»

Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 44-гадовага жыхара Брэсцкай вобласці, піша Брэсцкая вясна.

04.12.2024 / 11:06

Яму інкрымінаваныя: «дапамога ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне варожасці» (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК), «удзел у экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК), «дапамога ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК)

Сцвярджаецца, што мужчына дасылаў інфармацыю ў чат-бот «Nexta», прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога», рабіў данаты «Байсол» і палку Каліноўскага, а таксама зрабіў платную падпіску на «Люстэрка».

Мужчына знаходзіцца пад вартай.

Nashaniva.com