Вынеслі прысуд па ДТЗ пад Магілёвам, дзе загінулі тры чалавекі
Аварыя адбылася ўвечары 13 ліпеня паблізу вёскі Вейна (Магілёўскі раён). Кіроўца Volkswagen ехала па трасе М8 і лоб у лоб сутыкнулася з Audi. У выніку загінулі тры чалавекі (у тым ліку дзіця).
04.12.2024 / 12:12
Суд вырашыў, што абвінавачаная, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ехала па аварыйна небяспечным участку трасы. З ёй былі двое яе малалетніх дзяцей (2019 і 2020 года нараджэння), а таксама муж. Ігнаруючы абмежаванне хуткасці, жанчына развіла хуткасць да 131 км/г і пачала абганяць фуру.
У выніку машыну занесла, вынесла на сустрэчную, дзе адбылася аварыя. У выніку ДТЗ муж і сын жанчыны памерлі на месцы здарэння, а яе дачка атрымала менш цяжкія цялесныя пашкоджанні. Кіроўца другога аўтамабіля атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, а яго пасажыр памёр у бальніцы», — паведамілі ў судзе.
Сваю віну жанчына не прызнала і адмаўляла, што знаходзілася ў нецвярозым стане. Суд прысудзіў яе да сямі гадоў калоніі пасялення з пазбаўленнем правоў на восем гадоў.
Таксама пастаноўлена спагнаць на карысць пацярпелых кампенсацыю маральнай шкоды на 50 000 рублёў.