Залаты Грышын вярнуўся дахаты
01.03.2010 / 18:02
У аэрапорце першага залатога зімовага алімпійца сустракалі самыя блізкія. У Мінск з Ванкувера вярнулася беларуская зборная па фрыстайле.
З жонкай Ірынай.
«Гэта наша золата», - сказаў Аляксей Грышын жонцы пры сустрэчы.
Дзмітрыя Дашчынскага таксама сустракала жонка-прыгажуня.
Асоль і Цімафей Сліўцы.
Алена Грышына спякла свайму залатому сынулі
24-кілаграмовы торт з алімпійскай сімволікай.