У Мінску мужчына ўпаў на трамвайныя рэйкі
ДТЗ здарылася каля 17:08 у аўторак.
11.12.2024 / 08:30
Ілюстрацыйнае фота
Трамвай, рухаючыся па вуліцы Ульянаўскай, пры пад'ездзе да прыпынку наехаў на 61-гадовага мужчыну, які перасек праезную частку ў неўстаноўленым для гэтага месцы.
Абыходзячы край металічнай агароджы, мужчына ўпаў на трамвайныя рэйкі.
Мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для абследавання, распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.