Васьміразовы чэмпіён Беларусі будзе гуляць за каманду чацвёртага дывізіёна Італіі

Экс-футбаліст БАТЭ, а цяпер абаронца аматарскага «DMedia» Максім Валадзько падпісаў кантракт з камандай з чацвёртай лігі Італіі. Новым клубам 32-гадовага спартоўца стала «Коста Д'Амальфі», піша Прессбол.

11.12.2024 / 08:45

Пасля 15 тураў серыі D калектыў з Амальфі ідзе на 17-м радку, маючы дзевяць набраных балаў.

Максім Валадзько ў розныя гады выступаў за БАТЭ, СКВІЧ, тульскі «Арсенал», «Тамбоў», «Санта-Калому» з Андоры і «Фларыяну» з Мальты.

Пры гэтым Валадзько з'яўляецца васьміразовым чэмпіёнам Беларусі, шасціразовым уладальнікам Суперкубка краіны і пераможцам Кубка Беларусі. У складзе нацыянальнай зборнай правёў 33 матчы і забіў 2 галы.

Nashaniva.com