Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат

Намеснік міністра сувязі Павел Ткач расказаў пра перспектывы 5G у Беларусі.

11.12.2024 / 19:04

Міністэрства сувязі збіраецца пачаць укараненне тэхналогіі 5G у Беларусі ў 2025 годзе.

У ведамстве мяркуюць, што новае рашэнне дазволіць у дзясяткі разоў павялічыць хуткасць перадачы ў сетках, піша «Точка».

«Перад намі стаіць задача максімальна хутка пакрыць усю тэрыторыю, але, каб адчуць эфект, пачнем з буйных гарадоў: Мінск і абласныя цэнтры, гарады 80-тысячнікі», — расказаў Павел Ткач.

Часавыя рамкі і ўмовы вызначаць у нарматыўных прававых актах, аднак самі дакументы пакуль не падпісаныя. Пры гэтым у Беларусі толькі завяршаюць развіццё тэхналогій 3G і 4G. 

У лістападзе міністр сувязі Канстанцін Шульган казаў, што карыстальніку ўсё адно, якая тэхналогія выкарыстоўваецца.

«Але 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна: 5G, 6 або 4. Калі вы атрымліваеце якасную паслугу, то не задумваецеся над тым, па якой тэхналогіі яна аказваецца. У нас яшчэ ёсць рэзервы па развіцці 4G», — адзначаў тады міністр.

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 4

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт

У Белтэлекам прызначылі новага дырэктара

Мінсувязі хоча стварыць беларускі Windows, браўзер і офісны пакет

Nashaniva.com