Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі

Пасля гібелі заснавальніка і лідара ПВК «Вагнер» Яўгенія Прыгожына найміты з ягонага фармавання, якія сталі ў выніку баявых дзеянняў інвалідамі-ампутантамі, нібыта пазбавіліся рэгулярных выплат. Пра гэта паведаміў адзін з былых камандзіраў «Вагнера» Аляксандр Кузняцоў, вядомы пад пазыўным Рацібор.

11.12.2024 / 22:00

Яўгеній Прыгожын у Афрыцы незадоўга да гібелі

У эфіры канала «360» Кузняцоў адзначыў, што «да канца існавання кампаніі» кіраўніцтва ПВК надавала вялікую ўвагу падтрымцы параненых.

«У нас былі «трохсотыя», якія страцілі канечнасці падчас баёў. За гэтым вельмі строга сачыў кіраўнік [Прыгожын]. Хлопцам выплачвалі пенсію на той час. Гэта было закладзена кодэксам ПВК», — расказаў ён.

Аднак у апошнія паўтара года, паскардзіўся Рацібор, выплаты наймітам-ампутантам нібыта паступаць перасталі.

Яўген Прыгожын загінуў пры крушэнні свайго прыватнага самалёта ў жніўні 2023 года. Заснавальніка ПВК «Вагнер» пахавалі без вайсковых ушанаванняў, якія належаць тым, хто атрымаў званне Героя Расіі. СК вядзе расследаванне прычын крушэння самалёта Прыгожына, але ніякай інфармацыі аб гэтым расследаванні няма.

23-24 чэрвеня 2023 года Прыгожын з паплечнікамі падняў бунт, захапіў Растоў-на-Доне і пайшоў на Маскву. Але за некалькі сотняў кіламетраў свой мяцеж згарнуў.

Сын Прыгожына ўзначаліў беларускі «Канкорд Менеджмент і Кансалтынг»

Стала вядомая асоба вагнераўскага блогера Grey Zone з 550 тысячамі падпісчыкаў, які загінуў у Малі

У чым памылка Прыгожына і ці можа нехта захацець паўтарыць мяцеж?

Магілу Прыгожына залілі бетонам

«50 тысяч памілаваных галаварэзаў». У Расіі амаль палова зэкаў, якія вярнуліся з вайны, вяртаецца за краты, дзе іх зноў вярбуюць

Nashaniva.com