Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

абноўлена

На пачатку таргоў у Мінску 12 снежня даляр даражэў на 4,569 капейкі да 3,5025 рубля.

12.12.2024 / 10:57

Праўда, потым стаў апускацца і ў выніку падаражэў на 2,94 капейкі да 3,485.

28 лістапада на біржы амерыканская валюта дасягнула 3,5951 рубля, пасля чаго зніжалася да 3,3775. Потым зноў пачаўся рост.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775.

Nashaniva.com