У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года
Гэта каралеўскі пітон Гаргона.
12.12.2024 / 11:16
Фота: Мінск-навіны
Яна жыве ў заапарку з 2016 года, вылучаецца спакойным норавам і вельмі эфектная ў сваім залацістым «строі», пішуць Мінск-навіны.
Выбар сімвалу наступнага года — добрая традыцыя Мінскага заапарка. З улікам таго, што кіраўніком 2025-га стане зялёная змяя, ідэальна б падышла кітайская куфія — рэптылія з эфектнай ярка-зялёнай лускай. Але ёсць нюанс — яна дама атрутная.
Сімвал года паказваецца шырокай публіцы, а значыць, змяя павінна быць неядавітай.