Знаёмая паабяцала мінчуку прыгнаць машыну з-за мяжы, але ўсе грошы прайграла ў казіно

Калі яе знайшлі, грошы яна вярнула, але ад крымінальнай справы гэта не выратавала.

12.12.2024 / 13:31

Мінчук дамовіўся са знаёмай, што яна дапаможа яму прыгнаць машыну з-за мяжы. Мужчына перадаў ёй грошы, але пасля гэтага прыяцелька раптам знікла і перастала браць слухаўку.

Тады 42-гадовы жыхар сталіцы вырашыў звярнуцца ў міліцыю. Неўзабаве сілавікі знайшлі яго знаёмую. 32-гадовая жанчына прызналася, што атрымала грошы і павінна была перавесці іх на замежны рахунак за машыну. Але замест гэтага яна вырашыла пагуляць у анлайн-казіно, каб падзарабіць — і прайграла амаль усе грошы за некалькі ставак.

Паведамляць прыяцелю пра тое, што грошай больш няма, не захацеў і проста перастала выходзіць на сувязь.

Калі мінчук звярнуўся ў міліцыю, жанчына кампенсавала скрадзенае ў поўным аб'ёме. Тым не менш па выніках праверкі следчымі заведзена крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Nashaniva.com